Шыфр
613Г000276
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
д. п. XIX ст.
Фрагменты сядзібы Трусавічы знаходзяцца на правым беразе невялікай р. Канатопкі, на пагорку. Былая сядзіба захавалася з вялікімі стратамі як пабудоў, так і ў цэлым прасторава-планіровачнай структуры.
Сядзіба Трусавічы была пабудавана ў др. пал. ХІХ ст. у простых эклектычных формах. З двух процілеглых бакоў да цэнтра сядзібы пасярод поля вялі выяздныя алеі, якія надавалі невялікай сядзібе велічнасць. Цагляны атынкаваны сядзібны дом з верандай месціўся сярод невялікага (каля 2 га) пейзажнага парка. У плане будынак быў прамавугольны, з трох бакоў яго акружалі алеі. З боку поймы палац быў адкрыты. На адной з палян парка стаялі вялізныя арэлі.
Сядзібны дом згарэў падчас апошняй вайны. У ім размяшчалася пагранічная застава. Не захаваўся і будынак спіртзавода.
З усіх гаспадарчых пабудоў часткова захавалася лядоўня - памяшканне для захоўвання прадуктаў. Уяўляе сабой заглыбленае ў зямлю збудаванне. Была змуравана з камянёў, мае скляпеністае перакрыцце таксама з бутавай муроўкі. У гады вайны лядоўня выкарыстоўвалася партызанамі для выпечкі хлеба.
На сённяшні дзень былая сядзіба выкарыстоўваецца як турыстычны аб’ект.