Шыфр
613Г000230_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Палатняя фабрыка была заснавана Канстанцінам Тышкевічам у 1837 г. Будынак фабрыкі складзены з бруса, у плане Т-падобны, на высокім бутавым падмурку, накрыты высокім вальмавым дахам. Мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб’ём аднапавярховы, бакавы двухпавярховы з верандай.
Заснаваная ў 30-я гады XIX ст., да 1850-х гг. фабрыка налічвала 50 станкоў, на якіх штогод выраблялася ад 800 да 900 аршын папяровых і ільняных тканін на суму ад 20 да 25 тысяч рублёў серабром. Льняныя ніткі для фабрыкі закупляліся ў Мінскай губерні, а папяровыя выпісваліся з Велікабрытаніі (з Манчэсцера).
У 1920 г. палацавы комплекс у Лагойску быў нацыяналізаваны. Будынак палатнянай фабрыкі быў аддадзены пад яўрэйскую, а потым беларускую школу. Цяпер прыстасаваны пад жыллё.