Шыфр
613Г000230_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX ст.
Апісанне
Будынак былой стайні з’яўляецца адным з самастойных элементаў аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці “Фрагменты былой сядзібы графоў Тышкевічаў”.
Лагойскі граф Пій Тышкевіч (1758-1858 гг.) у 1816 г. заклаў у лукавіне правага берага Гайны вялікі парк з палацам у стылі позняга класіцызму з комплексам гаспадарчых пабудоў. Сядзіба канчаткова сфарміравалася ў першай палове ХІХ ст. Адпаведна інвентару 1844 г. сядзіба ўключала наступныя пабудовы: паварню, лядоўню, хлеў, стайню, пуню, пральню, пабудову для сушкі адзення, жылы дом, лазню, дом садоўніка, летнюю пабудову, карчму, палатняны завод, вадзяны млын і дом на Плешчаніцкай вуліцы.
У 1920 г. палацавы комплекс у Лагойску быў нацыяналізаваны. У канцы Вялікай Айчыннай вайны сам палац быў узарваны. Ацалелі парк і некалькі гаспадарчых пабудоў, у тым ліку і будынак былой стайні, які на дадзены момант прыстасаваны пад жыллё.
Будынак былой стайні складзены з бруса, падоўжаны (54х11 м), прамавугольны ў плане, на каменным падмурку. Сапсаваны больш познімі прыбудовамі: у свой час былі прарэзаны ваконныя і дзвярныя праёмы і ўсталяваны халодныя прыбудовы. Сёння прыбудова да стайні з боку парка адсутнічае.