Шыфр
613Г000230_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX ст.
Будынак былой вартоўні з’яўляецца адным з элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці Лагойскага раёна - “Фрагменты былой сядзібы графоў Тышкевічаў”. Палацавы комплекс належыў вядомым археолагам і гісторыкам краю графам Канстанціну і Яўстафію Тышкевічам, пры якіх маёнтак стаў культурным асяродкам краю.
На тэрыторыі сядзібы знаходзіліся будынкі дзвюх вартоўняў.
Да нашага часу захаваўся будынак вартоўні, які знаходзіўся перад арачным мостам (часткова захаваўся) з балюстрадай з слупкоў і жалезнай рашоткі.
Маленькая пабудова прамавугольнай формы, пабудавана з цэглы, атынкаваная. Вуглы выдзелены пілястрамі. Дах вартоўні цяпер аднаскатны. З боку парка два паўкруглых (да зямлі) праёмы, у кожнай сцяне есць вакно.
Пэўны час у вартоўні месцілася прадуктовая крама. Сёння будынак вартоўні выкарыстоўваецца як гаспадарчая пабудова.