зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў: тэрыторыя былога касцёла – фамільнай крыпты

Шыфр

613Г000230_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Лагойскі раён, г. Лагойск, вул. Камсамольская

Датаванне

XIX ст.

Апісанне

Сучасны касцёл Святога Казіміра, пабудаваны ў 1998 г. на месцы, дзе стаяў, пабудаваны ў 1604 г. Заснаваў яго Аляксандар Тышкевіч. У 1654 г., падчас вайны ВКЛ з Масковіяй, касцёл быў спалены, але неўзабаве нанава адбудаваны. У 1708 г. святыню знішчылі шведы. Праз 70 гадоў пасля разбурэння за яго аднаўленне ўзяўся Антоній Тышкевіч. Скончыў будаўніцтва ў 1791 годзе яго сын Вінцэнт. У 1806 г. Пій Тышкевіч ўпрыгожыў франтон храма гадзіннікам, узятым з мясцовай ратушы. 

Касцёл быў адным з самых старых магільных склепаў (крыптаў) на Беларусі. Разам са сваімі продкамі там быў пахаваны і адзін з апошніх уладальнікаў Лагойска - Канстанцін Тышкевіч, але не ў крыпце, а каля касцёла. Касцёл праіснаваў да сярэдзіны XX стагоддзя. У 1950 годзе касцёл быў зачынены і неўзабаве цалкам разбураны. Знішчана была і крыпта, у якой ляжалі прадстаўнікі роду Тышкевічаў. Мясцовыя жыхары распавядалі, што адзін раз у год можна была зайсці ў крыпту і пглядзець на шкляную труну, у якой спачываў адзін з прадстаўнікоў роду Тышкевічаў. У канцы 80-ых гадоў мінулага стагоддзя мясцовыя каталікі паставілі на месцы касцела крыж і пачалі маліцца і змагацца за права ўзвесці на гэтым месцы храм. 28 лютага 1991 года дзякуючы намаганням тагачаснага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча гарадскімі ўладамі было прынята рашэнне аб перадачы гэтага зямельнага надзела Лагойскай рымска-каталіцкай парафіі Святога Казіміра. Па праекту архітэктара М. Калечыца ў 90-ых гадах пачалося будаўніцтва новага храма. У яго памурак была яго закладзена гранітная пліта старога касцёла з надпісам: 6 снежня 1796 года. Менавіта ў гэты дзень касцел быў асвечаны ў XVIII стагоддзі. У двары касцёла усталяваны помнік Канстанціну Тышкевічу, з шэрага граніту. Ён захаваўся часткова. На гэтым помніку няма эпітафіі, толькі прозвішча і гады жыцця.