Шыфр
613Г000038
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. XIX cт.
Стыль
Эклектыка
Былая сядзіба размешчана на паўночны-захад ад г. Барысава. Захавалася фрагментарна. Аналізуючы архіўныя дакументы, можна выказаць меркаванне, што сядзіба мела вельмі складаную структуру, і, напэўна, уяўляла сабой не столькі шляхецкую сядзібу, колькі сядзібу старабарысаўскага лясніцтва.
На думку некаторых даследчыкаў, у 1900 г. быў пабудаваны новы мураваны сядзібны дом, які мае рысы архітэктуры стылю мадэрн. Яго размясцілі на высокім старажытным гарадзішчы. Сядзібны дом быў узведзены прамавугольны ў плане, складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам, на які зроблены асноўны архітэктурны акцэнт.
У Вялікую Айчынную вайну былы сядзібны дом захаваўся. Па звестках на 1947-1948 гг. тут размяшчаўся дом адпачынку працоўных рэзерваў. Затым працяглы час у "сядзібным доме", а найбольш верагодна, у будынку лясной школы размяшчалася кантора саўгаса "Старабарысаў", клуб. Прыкладна ў 1960-я гг. да галоўнага фасада будынка абапал рызаліта былі зроблены аднапавярховыя прыбудовы. На тэрыторыі параднага двара з флігелем з 1962 г. размяшчаецца "Старабарысаўская школа-інтэрнат для дзяцей, хворых туберкулёзам і з рызыкай яго развіцця". Мураваны флігель выкарыстоўваецца як жылы дом (цяпер кватэры прыватызаваныя). Левае крыло дома мае сляды перабудоў. Парк і алея фактычна не захаваліся, прадстаўлены адзінкавымі ці невялікімі групамі старых дрэў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён