зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000870

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XIX - пачатак XX стагоддзя

Стыль

Ніжнепасожскія традыцыі драўлянага будаўніцтва

Апісанне

Будынак па вуліцы Парыжскай Камуны, 12 з'яўляецца адным з выразных ўзораў народных традыцый драўлянага дэкору. Афармленне дома адпавядае ніжнепасожскай традыцыі архітэктурнага дэкору. Згодна з архіўнымі дадзенымі, дом № 12 быў пабудаваны ў 1917 г.

Дом уяўляе сабой аднакамерны зруб на цагляным падмурку. Будынак прамавугольны ў плане, 2-кватэрны. Дах крыты шыферам, складанай формы, вальмавы на 2/3 даўжыні і са шчыпцом на 1/3 даўжыні ў бок галоўнага фасада. Вокны прамавугольныя, на левым фасадзе вокны адсутнічаюць. Галоўны фасад мае тры акны, усе аздобленыя ліштвай. 

Галоўным элементам дэкору вулічнага фасада выступае аконная ліштва, што адрозніваецца выразнай манументальнасцю і  канструктыўна адносіцца да тыпу карункаваных ліштваў, але са значнымі мастацкімі асаблівасцямі. Ліштвы гэтага віда распаўсюджаны ў асноўным ў Гомелі, і толькі тройчы былі зафікасаваны за яго межамі.  

Старонка