зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

фрагменты галоўнага і ўсходняга карпусоў, аркады

Шыфр

112Г000640_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г.п. Ружаны, вул. Урбановіча

Датаванне

кан. ХVI - 1-я пал. ХVII стст.

Стыль

Позняе барока, ракако, класіцызм

Апісанне

У 1598 г. Леў Сапега набывае маёнтак Ружаны. З гэтага часу Ружаны больш трох стагоддзяў належалі прадстаўнікам роду Сапегаў. Калніным В.В.выказана думка, што першапачатковая рэзідэнцыя будавалася па праекту фларэнційскага архітэктара Санці Гучы. Да сярэдзіны XVII ст. адносіцца першая дакументальна падцверджаная ўзгадка мураванага дома. Лічыцца, што рамонтныя працы ўзначальваў італьянскі архітэктар Джаванні Батыста Джыслені. пад час грамадзянскай вайны (1696-1702 гг.) паміж Сапегамі і антысапежынскай кааліцыяй рэзідэнцыя была разбурана. А ўжо ў інвентары 1728 г. узгадваецца як палац (двухпавярховы крыжападобны ў плане будынак). Перабудову палаца з 1760-х гг. пачынае Аляксандр Міхаіл Сапега. Яго прыдворцы архітэктар Ян Самуэль Бэкер паслядоўна перабудоўвае галоўны корпус палаца, узводзяцца флігелі і ўязная брама, аркады і усходні корпус. Жонкай А.М.Сапегі Магдаленай Агнежкай ва ўсходнім корпусе быў арганізаваны тэатр. Перад паўстаннем 1830 г.Я.К.сапега перадае палац Ары Лейбе Пінасу. Да канца ХІХ ст. усе будынкі комплекса сталі маёмасцю габрэйскай сямьі Пінасаў, дзе была наладжана вытворчасць сукна. У жніўні 1914 г. адбыўся пажар галоўнага корпуса, які пашкодзіў дах. З таго часу галоўны корпус не аднаўляўся. усходні клрпс быў спалены нямецкімі войскамі пры адступленні ў 1944 г.. У флігелях да 1965 г. вырабляўся кафель. У 2012 г. пачаліся рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на усходнім корпусе. У 2022 г. за кошт сродкаў фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва праведзена рэстаўрацыя з элементамі рэстаўрацыі паўночна-усходняй аркады.