зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты комплексу былой сядзібы "Макраны": руіны малочнага завода, руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі алеі і пасадак парку

Шыфр

612Г000183

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Другая палова XVIII стагоддзя

Апісанне

Фрагменты комплексу былой сядзібы “Макраны” прадстаўлены: руінамі трох пабудоў, невялікім фрагментам алеі лістоўніцы і вадаёмам.

Ад былой царквы фактычна захавалася каробка без перакрыццяў, даху, вокан і дзвярэй. Царква была прамавугольная ў плане. 

Былы флігель (фабрычны дом) знаходзіцца ў паўразбураным стане: без перакрыццяў, даху, вокан, дзвярэй, месцамі пашкоджаны сцены (адвалілася тынкоўка, цэгла выветрана і дэструктуіравана). Будынак мураваны на бутавым цокалі Г-падобны ў плане двухпавярховы. Вуглавая і тарцовыя часткі крылаў вылучаны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Тымпаны франтонаў апаясаны карнізамі і прарэзаны круглымі люкарнамі. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Па гарызанталі фасады падзелены міжпаверхавай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены простымі ліштвамі. Будынак зарос дрэвамі і хмызняком.

Ад капліцы захаваліся руіны падземнай часткі (крыпты). Часткова ацалелі скляпенні, сцены, нішы ў сценах. Вакол капліцы захавалася абсадка лістоўніцамі і фрагмент алеі, якая ішла да сядзібы. Парк і сады не захаваліся.