Шыфр
412Г000620
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аг. Вялікае Мажэйкава, с/с Мажэйкаўскі
Датаванне
ка. ХVIII ст. – пач. ХIX ст., 1787 год
Апісанне
Прамавугольны ў плане мураваны аднапавярховы флігель вырашаны ў формах класіцызму.Лямус размешчаны ў паўночнай частцы сядзібы. Двухпавярховы квадратны ў плане будынак. Першы паверх мураваны, другі драўляны. Парк плошчай каля 2,6 га. Мае сіметрычную рэгулярную планіроўку. Складаецца з параднага партэра і сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай алей. Да партэра прымыкаюць 2 рады дэкаратыўных баскетаў. Яшчэ 2 рады баскетаў з пладовымі дрэвамі ўтвараюць паступовы пераход да параднай часткі парку да саду. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, у паўднёва-заходняй частцы парку стаяла мураваная альтанка-ратонда (не захавалася). З насаджэнняў трапляюцца экзоты. Сярод дрэў пераважае граб, маюцца дуб, сасна, клён, таполя, ясень, яблыня, бяроза, лістоўніца, асіна, ліпа, ігруша дзічка.