Шыфр
613Г000211
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. 16 ст.
Стыль
класіцызм
Апісанне
Былая сядзіба Лабоцкіх у в. Цясноўка Клецкага раёна займае прыпаднятую лагчынападобную даліну плошчай каля 20.0 га. Перад домам захаваліся контуры авальнага партэра, на якім насаджэннямі апошняга часу сфарміраваліся густыя зараслі з розных парод.
З левага боку ад дарогі, перад сядзібным домам размешчаны невялікі будынак былой старожкі ў аварыйным стане, затым фрагменты сядзібнага дома ў руйнаваным стане і знаходзіцца будынак афіцыны. З правага боку, за партэрам, размешчаны драўляны свіран, лядоўня (ці склеп), падмурак неўстаноўленага страчанага будынка і побач з ім, аднапавярховы драўляны будынак (магчыма раней жылы дом). Далей размяшчаўся гаспадарчы двор з асобнымі пабудовамі ў нездавальняючым стане, якія захаваліся да цяперашняга моманту. Алея з дуба чарэшчатага захавалася на працягу 250 м уздоўж дарогі ў напрамку да выезду. Таксама гэты від дуба прысутнічае ў ахоўным абсаджванні сядзібы з заходняга і паўночнага боку. Захаваўся ўчастак пладовага саду на паўночна-заходняй ускраіне тэрыторыі і фрагментарна прасочваюцца рэшткі садоў, больш старых, у паўночнай і паўночна-ўсходняй частках. Цяпер будынкі сядзібы не выкарыстоўваюцца.