Шыфр
212Г000561
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХVIII – пач. ХIХ стст.
Стыль
Барока (сядзібны дом, флігелі), класіцызм (брама, агароджа)
Будаўніцтва сядзібы ў Лявонпалі звязана з першым уладальнікам Мікалаем Лапацінскім. У многіх аўтарытэтных выданнях пабудова датуецца 1750 г., галоўным архітэктарам названы Абрахам Гену. Але некаторыя дакументы сведчаць, што сядзіба ўзведзена ў 1768-69 гг., калі А. Гену ўжо не было ў жывых. Паводле успамінаў апошняга Лапацінскага, галоўным архітэктарам сядзібы быў Ян Кнацфус разам з езуітам Томашам Жаброўскім.
Палац пабудаваны з цэглы мясцовай вытворчасці Лапацінскіх, таўшчыня сцен дасягае метра. Менавіта таму будынак адолеў час і разбурэнні. Сядзіба размешчана на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны, яна ўключала палац, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк. З заходняга і паўночнага боку яе агінаў канал. Уязныя брамы пабудаваныя пазней, у пачатку XIX ст. у стылі класіцызму.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён