Шыфр
613Г000210
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1760 г. - 1798 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Гісторыка-культурная каштоўнасць «Фрагменты комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, вадаёмы, фрагменты парку, рэшткі гаспадарчых пабудоў і спіртзавода» знаходзіцца у аг. Туча, Клецкага раёна, Мінскай вобласці. Маёнтак вядомы з XVI ст., належаў Еленскім герба Корчак. Радавы маёнтак уключаў фальваркі Яновічы, Дунайчыцы і Мураванка, якія потым у розныя часы склаліся ў самастойныя сядзібы. Апошнім уладальнікам Тучы была Ядзвіга Еленская, народжаная Мельжынская. Сядзіба, якая часткова дайшла да нашых дзён, будавалася ў канцы XVIII ст. у стылі класіцызм. Яна накладвалася на старую барочную планіроўку. Цэнтрам кампазіцыі быў новы мураваны аднапавярховы дом з мансардным паверхам.