зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты палацава-паркавага ансамбля "Радзівілімонты": руіны палаца, парк

Шыфр

612Г000212

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1780 - 1783 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Радзівілімонты – адна з летніх рэзідэнцый Радзівілаў, за 10 км на поўдзень ад Клецка. Аблічча палаца, які ў выглядзе руін захаваўся да нашых дзён, у канцы XVIII ст. стварыў італьянскі дойлід Карлас Спампані. Новы палац Радзівілаў паўстаў у класіцыстычным стылі, ён спалучаў у сабе рысы драўлянай (з дубовых камлёў) і каменнай архітэктуры. Апроч жылых і гаспадарчых пакояў, унутры палаца месціўся зімовы сад.

У другой палове XIX ст. радзівілаўская інфраструктура ў Радзівілімонтах апроч палаца ўключала: два флігелі, канцылярыю, дом эканома, а таксама цэлы гаспадарчы двор з вінакурняй, млынам, вяндлярняй, воднай помпай, стайняй і гумнамі. Побач з палацам у 1875 г. быў заснаваны парк, дзе з гэтай нагоды быў усталяваны памятны камень з гравіроўкай. А на мяжы XIX – XX стст. паміж радзівілаўскімі рэзідэнцыямі ў Нясвіжы і Радзівілімонтах была наладжана тэлефонная сувязь (каля 25 кіламетраў). 

У 1909 г. у сядзібе адбыўся пажар, ад якога моцна пацярпеў палац. Праўда, паступова яго ўдалося адбудаваць. У 1934 г. Альбрэхт Радзівіл заснаваў тут завод, дзе займаліся кансервацыяй  агуркоў. За савецкім часам гэты завод таксама працаваў.            

Падчас Вялікай Айчыннай вайны сядзіба была ў цэласці і захаванасці, памяшканні выкарыстоўваліся пад склад.  Пасля  вайны тут было саўгаснае праўленне.  У палацы да 1963 г. змяшчалася сямігадовая школа, з 1960 па 1976 — сельскі клуб, дзіцячы  садок і бібліятэка. У  1985 і ў 1991 гг. у памяшканні здарыліся пажары. Рамонт з-за адсутнасці сродкаў не праводзіўся. Паступова будынак палаца прыйшоў у заняпад.