зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты парку

Фрагменты парку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000130

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, в. Пагародна, с/с Пагародзенскі

Датаванне

канец ХVIII стагоддзя

Апісанне

Парк у в. Гародна - адзін з найбольш тыповых узораў дробнасядзібнага рэгулярнага паркабудавання другой паловы XVIII ст. У ім можна заўважыць рысы рэгулярнага стылю Францыі. Французскі класіцызм наогул зрабіў вялікі ўплыў на развіццё садова-паркавага мастацтва ўсёй Еўропы.Сядзіба была ўласнасцю шматлікіх уладальнікаў. У 1762 г. Саламея Радзівіл падаравала Гародна ўнуку, Л. Тышкевічу, блізкаму сваяку караля Сігізмунда Аўгуста, які пазней стаў вялікім падскарбіем, а затым вялікім маршалкам літоўскім. Пры яго жыцці ў асноўным і быў створаны ансамбль, які ўключаў сядзібу, невялікі палац, парк і вузкі вадаём.

Старонка