зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000252

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Парк быў закладзены ў ХІХ ст. у рэгулярна-пейзажным стылі і на левабярэжжы р. Сар’янкі паступова пераходзіў у лесапарк. Парадная частка парку была спланавана ў рэгулярным стылі і ўключала ў сябе дзве тэрасы. На ніжняй тэрасе парку быў зроблены невялікі па памерах штучны насыпны пагорак, на якім размяшчалася альтанка. Яна была сфарміравана на падставе натуральнага лісцёвага лесу, які акружаў маёнтак. Штучныя пасадкі інтрадрукаваных парод дрэў і экзотаў спрыялі аздабленню пейзажу. Увесь парк акрэслены глыбокімі канавамі і ручаямі. Прама за ім пачынаецца натуральны масіў лесу.

У ХІХ ст. парк у Сар'і налічваў каля 100 парод розных дрэў. Зараз тут налічваецца каля 30 парод: ліпа, клён, ясень, вяз, серабрыстая таполя, лістоўніца польская. Адна са славутасцей парка – сасна Веймутава – зараз дасягнула вышыні больш за 30 м і з’яўляецца вышэйшай ва ўсёй Беларусі. 

На тэрыторыі парку выяўлены віды расліннасці і жывёльнага свету, якія даўно занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: першацвет вясновы, пралеска высакародная, жывакост высокі, з птушак – зімародак, аляпка.

У цяперашні час рэгулярны парк часткова забудаваны, перайначаны. Яго кампазіцыйным цэнтрам сталі абеліскі ў памяць аб загінуўшых у гады вайны.

Старонка