зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000586

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

мяжа ХІХ - ХХ стст.

Апісанне

Гарадскі парк знаходзіцца на тэрыторыі былой сядзібы. Ён разбіты на перасечанай глыбокай лагчынай тэрасе стромкага берага р. Заражанкі. Яго плошча ў сучасных межах складае каля 6,4 га. Парк сфарміраваны на аснове натуральнага хваёвага бору.  Сасна і цяпер з'яўляецца асноўнай пародай парку, у гэтым заключаецца яго арыгінальнасць. Паўночная і паўднёвая часткі парку злучаны мураваным арачным мостам цераз лагчыну. 

Парк не меў выразнай кампазіцыйнай восі. Уезды ў былую сядзібу і парк размяшчаліся з двух бакоў і былі аформлены арыгінальнымі брамамі. Ад брамы ў глыбіню парку пракладзена асноўная дарожка, якая праходзіць праз лагчыну па арачным мосце і выходзіць да невялікага авальнага партэра, акаймаванага паркавымі курцінамі. На месцы былога партэра пастаўлены помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны. 

Арачны мост з'яўляецца важным структурным элементам парку. Уздоўж лагчыны праходзіць дарожка да поймы р. Заражанкі. Напрамак маршрута падкрэслены лінейнай аднараднай пасадкай клёна востралістага. 

Сядзібныя будынкі на тэрыторыі парку не захаваліся, маюцца толькі ад некаторых рэшткі падмуркаў. З паўночна-ўсходняга і ўсходняга боку частка тэрыторыі былой сядзібы занята прыватнай забудовай.

Старонка