Шыфр
413Г000243
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIХ ст.
Агульная плошча парка 3,5 га. Парк пейзажнага тыпу, быў закладзены ў сяр. ХІХ ст. У кампазіцыю ўваходзілі сядзібны дом, брама, аранжарэя, гаспадарчыя пабудовы, сажалкі і вадаёмы. Зберагліся рэшткі дрэў, алей і пруды.
Пры закладцы парку былі высаджаны дрэвы мясцовых парод: клён, асіна, бяроза, ліпа, ясень, каштан, елка, граб, лістоўніца. Па перыметру парка праходзяць тры алеі: цэнтральная - ліпавая, адна бакавая - грабавая, другая - яловая.
Пасаджаныя па крузе групы дрэў утвараюць натуральныя зялёныя альтанкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён