Шыфр
212Г000448
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XVIII ст.
Стыль
Беларускае барока
Фрагменты парку і брамы былога сядзібна-паркавага комплексу знаходзяцца ў паўднёвай частцы аг. Ситцы. З паўднёвага захаду і захаду парк абмежаваны вул. Цэнтральная, з паўднёвага-усходу і усходу – вул. Паркавая.
На сённяшні дзень ад сядзібна-паркавага комплексу захаваліся рэшткі брамы (у паўночнай частцы парку), лямуса, аранжарэі, гаспадарчых пабудоў, калоны палаца (у цэнтры), фрагменты парка, дзе знаходзіцца Сітцаўскі дуб-волат – батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1963 г.
Сядзібна-паркавы комплекс быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. Аляксандрам Дамейкам. Да сядзібнага дому прымыкаў зашклёны павільён з шатровым дахам пад аранжарэю і зімовы сад. Парк быў пейзажны і займаў 7 га. З боку пад’езда знаходзіўся вялікі газон, які расцягнуўся па абодвух баках і з тылу галоўнага дому. Вызначаўся парк мноствам старых дрэў, пасаджаных групамі і рэгулярнымі алеямі.
Брама была пабудавана ў пачатку XVIII ст. з цэглы. З'яўляецца помнікам архітэктуры ранніх форм беларускага барока.
Кампазіцыя брамы сіметрычная, ступеньчатая, трох’ярусная, вырашана ў барочнай пластыцы. Першы ярус – масіўная трохпралётная арка з вялікім цэнтральным праёмам. Другі ярус (надваротны) утвораны прамавугольным у плане аб’ёмам. Браму завяршае невялікая вежа з купалам. У надваротнай частцы брамы і ў вежы знаходзіўся драўляны механізм гадзінніка з «зязюляй», зроблены мясцовым майстрам А. Малашом.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён