Шыфр
613Г000258
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XIX ст.
Апісанне
Сядзіба будавалася Арамовічамі прыкладна ў другой палове ХІХ ст. Займае жывапісныя ўзгоркі ўздоўж невялікай ракі Удра, якая зараз ператварылася ў ручай і называецца ў вёсцы Удраначкай (прыток Віліі).
У найбольш высокай частцы сядзібы стаяў на высокім падмурку дом з тэрасамі і балконамі. Першы паверх дома быў цагляны і ў асноўным выконваў ролю зімовага сада. Над цэнтральнай часткай другога, драўлянага паверха, узвышалася драўляная васьмігранная вежа. Невялікі схіл перад домам займаў газон, а ў нізіне знаходзіўся параўнальна невялікі прамавугольны вадаём. Дом атачалі пасадкі, у складзе якіх да цяперашняга часу захаваліся па тры дрэвы піхты бальзаміннай і сасны вейматавай, дуб чырвоны, лістоўніца еўрапейская. У анове кампазіцыі з сядзібным домам ужыты арыгінальны прыем планіроўкі ў выглядзе шырокай алеі з лістоўніцы (да 11 м), вось якой арыентавана на Радашковічы да ляснога возера. Алея з лістоўніц звязвала сядзібу з полем і лесам. Выяздная алея выгіналася і ішла пад вуглом да восі сядзібы з відамі на вадаёмы ў пойме Удры. Затым алея паварочвала направа і вяла да выязной брамы. Ствалы бяроз у алеі былі сфарміраваны ў выглядзе двайчатак (захавалася 17 дрэваў). Справа ад параднага двара размяшчаўся гаспадарчы.