зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу

Шыфр

112Г000196

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XIX ст.

Стыль

Пейзажна-рэгулярны

Апісанне

Сапраўдным дастойным "акаймаваннем" пабудовам прысядзібнага комплекса ў Закозелі з'яўляецца парк.

Р. Афтаназі пiша, што ў даўжыню ўсяго дома ў міжваенны перыяд (1920 - 1930 гг.) былі пасаджаны новыя дрэвы, якія, аднак, не засланілі від на палац, які адкрываўся з любога месца шырокай ліпавай алеі. Вакол палаца існавала мноства сцяжынак, па якіх можна было трапіць у любую частку парка.

З тыльнага боку дома былі кветкавыя клумбы, знаходзілася сажалка з перакідным фігурным мосцікам.

Цяпер парк ужо не захоўваецца ў былых межах, мае значныя страты, але нават невялікія яго фрагменты, што засталіся, сведчаць аб арыгінальнасці яго кампазіцыйнага вырашэння, выразнасці i мемарыяльнасці, што па праву дазваляе аднесці заказельскі парк да помнікаў прыроды.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Вінакурня, фрагменты парку
Вінакурня, фрагменты парку
капліца-пахавальня
капліца-пахавальня