Шыфр
613Г000134
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, аг. Волма, с/с Валмянскі
Датаванне
канец XIX ст. - пач. ХХ ст.
Апісанне
Былая сядзіба, якая атрымала назву Капыліншчына, размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Волма. У мінулым уваходзіла ў склад вялікага маёнтка Волма, які з 18 ст. належаў Ваньковічам. Звесткі аб сядзібе ў пісьмовых крыніцах даволі абмежаваныя. Найбольш ранні інвентар маёнтка Волма, выяўлены ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, датуецца 1750 г. Гэты інвентар быў складзены апекунамі Адама Ваньковіча, сына чэсніка Мінскага ваяводства Яна Ваньковіча. Наступны дакумент - гэта "Інвентар маёнтка Волма або Буйвідаўшчына, які належаў Францішку на Рдултове Рдултоўскаму" складзены ў 1754 г.