зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк; сад; водная сістэма; брама, гаспадарчая пабудова; гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова

Шыфр

612Г000164

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Другая палова XIX ст.

Апісанне

З комплекса былой сядзібы захаваліся рэшткі брамы, тры гаспадарчыя пабудовы, вадаём.Брама прадстаўлена двума мураванымі квадратнымі ў сячэнні пілонамі пад шатровымі дахамі. Грані пілонаяў патынкаваныя, падзеленыя на два ярусы, ніжні ярус дэкарыраваны прамавугольнымі нішамі, верхні – фігурнымі. Вароты не захаваліся.Гаспадарчыя будынкі вырашаны ў простых формах утылітарнай архітэктуры. Два будынкі (былы кароўнік і гумно) размешчаны па адной лініі, падобныя паміж сабой, вымураваны з камянёў, прамавугольныя ў плане, накрыты двухсхільнымі дахамі (цяпер накрыты шыферам).