зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня (першая палова XIX стагоддзя)

Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня (першая палова XIX стагоддзя)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000631

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. п. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу ў в. Таўкачэвічы - гэта помнік сядзібна- паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. 

Сядзіба займае прыпаднятую, параўнаўча вялікую тэрыторыю. Мае рысы класіцыстычных сядзіб першай паловы ХІХ ст., якія накладваліся на больш ранннія барочныя планіроўкі. Сядзібны дом быў старым, драўляным, у плане меў форму выцянутага прамавугольніка. Цэнтральную частку будынка займала аранжэрэя, цокаль выкарыстоўваўся як сховішча для гародніны. Ад бакавога фасада дома алея праз мост па грэбню касагора ўводзіла ў найбольш прыпаднятую частку сядзібы да капліцы, пабудаванай з дрэва ў 1860 г. За ёй быў магільны склеп Грабоўскіх (не захаваўся). Унізе з паўночнага боку знаходзіліся шматлікія гаспадарчыя збудванні, з заходняга - парк, вадаём і парадны двор.

Старонка