зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты замка

Фрагменты замка

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

411Г000602

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХIV ст.

Стыль

Рамана-гатычны

Апісанне

Замак-кастэль у Крэве ўзведзены ў пачатку 14 ст. 

Замак размешчаны ў цэнтры вёскі на правым беразе р. Крэвянкі, ніжэй упадзеня ў яе безыменнай рачулкі (мясцовая назва Шляхцянка), справа (150 м) ад дарогі ў в. Мантацішкі. 

Замак у плане -- няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі (85х108,5х71,55х97,2 м, вышыня 12-13 м). Сцены ўнізе складзены з каменю, уверсе з вонкавага боку абліцаваны цэглай. Меў 2 вуглавыя вежы, размешчаныя па дыяганалі. Паўночна-заходняя вялікая Княжацкая вежа амаль квадратная ў плане, выступае за перыметр замкавых сцен.  Сцены вежы да вышыні 3 м складзены з каменю, вышэй з вялікапамернай цэглы. Дах чатырохсхільны. Перакрыцці паверхаў былі бэлечныя. Прызначалася для жылля князя і чэлядзі. Паўднёва-ўсходняя вежа таксама чатырохпавярховая, прыбудавана да замкавых сцен унутры двара пазней. Уязная брама знаходзілася ў паўночнай сцяне. Гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся на падворку. Асноўнае абарончае значэнне мелі сцены замка. На вышыні 10 м уздоўж сцен па ўсім перыметры іх была галерэя на драўляных бэльках. Адлегласць паміж байніцамі 2,4 м. У цэнтры паўднёвай сцяны і ўнізе заходняй былі праёмы запасных выхадаў. Вокны вежаў і байніцы сцен стральчатыя.

Старонка