Шыфр
722Ж000041
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Грыбаедава, 22, Мінскае дзяржаўнае вучылішча імя Глінкі
Датаванне
1975 г.
Габелен "Музыка", аўтарства Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі, размешчаны ў холе Мінскага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, над уваходам у канцэртную залу. Габелен перадае надзвычай багаты і разнастайны свет музыкі, паказвае яе ролю ў жыцці чалавека сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастак умоўна раскрывае свет музыкі ў трох яго жанрах: народным, класічным і рэвалюцыйным. Па кампазіцыі - гэта трыпціх. Цэнтральная частка габелена прысвечана баявой музыцы, левая - народнай, а на правай частцы габелена - вытанчаны сілуэт жанчыны, якая трымае арфу ў адной руцэ, пальцы другой быццам перабіраюць струны. Фігура ўвасабляе строгую і ўзвышаную класічную музыку. Усе тры частцы габелена існуюць самастойна і ў той жа час складаюць адно цэлае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён