зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

“Габелены “Космас”, “Рэвалюцыя”, “Песняры”, габелен для фае (11,5х11,12 м), габелен для фае (11,4х11,3 м) з серыі габеленаў Тэатра оперы і балета (аўтар А.М.Кішчанка)

Апісанне

Аляксандр Максімавіч Кішчанка – заслужаны дзеяч БССР, народны мастак Беларусі. Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі рэспублікі. Яго творы шырока вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. 

 У творчасці А. Кішчанкі габелен заняў асаблівае месца, і менавіта габеленамі мастак стаў вядомы далёка за межамі Беларусі. Яго імя як родапачынальніка сучаснага беларускага манументальнага габелена прысвоена Барысаўскаму камбінату прыкладнога мастацтва.

Да сярэдзіны 1980-х гадоў Кішчанка стварыў серыю манументальных габеленаў для файе Дзяржаўнага вялікага тэатра оперы і балета БССР – “Беларусь”, “Музыка”, “Надхненне”, “Космас”, “Кастрычнік”, “Рэвалюцыя”, “Песняры”, “Першадрукар”. Усе яны дзіўна арганічна ўпісаліся ў інтэр’ер тэатра, яшчэ паказаўшы выключную здольнасць мастака.

У габеленах Кішчанкі 1970-80-х гадоў гучала патэтычная тэма барацьбы за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, сувязь гераічнай гісторыі краіны і яе сучаснасці, пакуты, драмы і калізіі XX ст. Нацыянальная тэма набывае ў яго габеленах агульначалавечую каштоўнасць.