Шыфр
513Г000503
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Мураваны комплекс гандлёвых радоў на плошчы Мсціслава пачаў фарміравацца ў канцы 19 -- пачатку 20 ст. Паводле ўскосных звестак з архіўных дакументаў можна меркаваць, што ў 1890-я гг. на плошчы ўжо існавала да дзясятка мураваных лавак. Асабліва інтэнсіўна будаўніцтва вялося пасля пажару ў 1897 г. У 1903 г. на Рыначнай плошчы ў "Акладной кнізе падаткаў з нерухомай маёмасці" ўжо названы 8 мураваных лавак, 2 мураваныя лаўкі са склепамі і 6 лавак мураваных з кладоўкамі, усяго -- 18 мураваных лавак. Вядома, што ў 1921 г. Мсціслаў перажыў вялікі пажар, які знішчыў большую частку горада. Несумненна, агнём былі пашкоджаны і лаўкі на плошчы.