Шыфр
112Г000588
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1867 - 1896 гг.
Стыль
Класіцызм
Гандлёвыя рады - помнік, у якім аб'ядналіся рысы архітэктуры классіцызма і барока. Прамавугольны ў плане будынак складаецца з 2 радоў гандлёвых ячэек, накрыты двухсхільным дахам з ступеньчатымі франтонамі на тарцах. Падоўжныя фасады аформлены масіўнымі аркадамі, якія ствараюць адкрытыя галерэі.
Канкрэтная дата пабудовы не вызначана. Вядома, што праект будаўніцтва каменных лавак быў зацверджаны ў 1866 г.
Будынак выкарыстоўваўся для гандлю да 80 х гг. ХХ ст., потым быў праведзены рамонт і ў яго сценах размясцілася Цэнтральная раённая бібліятэка. У 90-я гг. ХХ ст. частка будынка перададзена для вядзення гандлю прадпрымальнікамі, а на месцы памяшканняў бібліятэкі працаваў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У 2002-2003 гг. на аб'екце праводзіліся рамонтныя работы. З 2011 г. увесь будынак прыстасаваны для вядзення гандлю.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён