зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадская ратуша з гандлёвымі радамі

Шыфр

611Г000474

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1586 - 1596

Стыль

Рэнесанс

Апісанне

Гісторыя нясвіжскай ратушы пачынаецца з наданнем гораду магдэбургскага права. Пасля атрымання адпаведнай каралеўскай граматы, 18 чэрвеня 1586 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка выдаў свой прывілей, у якім падрабязна распісаў правы і абавязкі гараджан. Згодна з ім мяшчане атрымалі шэраг ільгот (бязвыплатнае карыстанне зямлёй, бесперашкодны гандаль у гарадах Рэчы Паспалітай, атрыманне даходу ад гарадскіх бровараў, крамаў, лазняў). За гэта яны абавязваліся прымаць удзел ва ўзвядзенні гарадскіх умацаванняў і збудаваць за ўласны кошт ратушу. Да 1596 г. будынак быў скончаны. Яго першапачатковы выгляд адлюстраваны на гравюры Тамаша Макоўскага (1600–1604 гг.). На думку большасці аўтараў архітэктарам быў італьянец Джавані Марыя Бернардоні, які з 1586 па 1599 гг. працаваў у Нясвіжы. Падставай для такога меркавання служыць т.зв. “альбом Бернардоні” або “Кіеўскі альбом” – збор чарцяжоў XVI–XVII стст., які захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы АН Украіны. Сярод іх знаходзіцца і план падмуркаў першага паверха нясвіжскай ратушы. Але некаторыя даследчыкі (В. Калнін) аспрэчваюць гэта і лічаць, што Бернардоні займаўся толькі будаўніцтвам культавых аб’ектаў (касцёлаў і кляштараў). 

Гандлёвыя рады будаваліся ў адной сувязі з ратушай. Ратушы былі галоўнымі будынкамі большасці еўрапейскіх гарадоў. Гэта было месца знаходжання органаў гарадскога самакіравання (рады або магістрата). Гісторыя будаўніцтва ратуш на Беларусі пачынаецца з XV ст., калі многія гарады атрымалі магдэбургскае права. У ратушы адбываліся пасяджэнні магістрата, судоў, гарадскія ўрачыстасці, тэатральныя прадстаўленні. Ратушы ўзводзіліся на галоўнай рыначнай плошчы, звычайна разам з гандлёвымі радамі. 

Нясвіжская ратуша з’яўляецца самым старым будынкам такога кшталту, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Астатнія або былі пабудаваны пазней (Чачэрск, Магілёў) або адбудаваны нанова ў нашы дні (Мінск)

 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша