Шыфр
611Г000476
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХVI ст. - пачатак XVII ст.
Апісанне
Слуцкая брама з’яўляецца выдатным помнікам гарадской архітэктуры перыяда барока (сярэдзіна XVIII ст.). У арцы, пры ўваходзе ў памяшканне 1-га паверха, захавалася ўмураваная ў сцену ў 1760 г. табліца з польскамоўным надпісам, у якім гаворыцца пра неабходнасць плаціць мытны збор, як ахвяраванне Дзеве Марыі.
На думку даследчыка горадабудаўніцтва Ю. Якімовіча, Слуцкая брама з’яўляецца найбольш каштоўным помнікам грамадзянскай архітэктуры перыяда барока на беларускіх землях. Яна з’яўляецца адзінай з пяці гарадскіх брам Нясвіжа, якія захаваліся да нашых дзён і адзінай гарадской брамай эпохі барока на тэрыторыі Беларусі.