зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000128

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

апошняя чвэрць І тыс. да н.э. - пачатак новай эры

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на правым беразе р. Брожка, на ўсход ад вёскі, на невялікім узвышшы сярод поймы, ва ўрочышчы Гарадок, у лесе. Пляцоўка ўмацавана кальцавым валам. З усходняга боку ўзведзены другі вал і роў. Роў паміж унутраным і знешнім валам шырынёй 3,2-4 м. Найбольш верагодны час функцыянавання гарадзішча - апошняя чвэрць I тыс. да н.э. - пач. н. э.

Першыя звесткі аб гарадзішчы каля в. Пятровічы былі зарэгістраваныя ў апытальных лістах 1924 г. Пасля гарадзішча абследаваў у 1964 г. Л.Д. Побаль, у 1978 г. П.Ф. Лысенка. У 1987 г. экспедыцыя  над кіраўніцтвам М.І. Лашанкова прыступіла да планамернага вывучэння помніка. Раскопкі працягваліся на працягу шасці палявых сезонаў (1987-1988, 1990-1993 гг.), у працэсе якіх быў атрыманы вялікі фактычны матэрыял.

Найбольш яркім матэрыялам, які характарызуе паселішча, з'яўляецца кераміка. Фрагментаў  посуду выяўлена больш за 29 тыс. Дамінуюць абломкі грубалепных сасудаў, якія па спосабах апрацоўкі знешняй паверхні дзеляцца на пакрытыя штрыхоўкай і без яе (адносяцца да мілаградскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі). Глянцаваная кераміка складае меншасць. 

Падчас раскопак таксама былі выяўлены гаспадарчыя ямы і круглыя слупавыя ямкі - сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі з незаглыбленнай падлогай.

Старонка