Шыфр
213В000201
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. - ІІІ ст. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца каля в. Лукшы. Пляцоўка выцягнута з паўднёвага ўсходу на паўночны захад вышынёй 5-6 м, займае плошчу 36х17 м. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца V ст. да н.э. - ІІІ ст. н.э.
Помнік адкрылі ў 1930-я гг. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1977 г. абследавала Л.У. Дучыц. Былі знойдзены фрагменты гладкасценнага посуду ў асноўным слоікападобных форм з грубай шышкаватай паверхняй, касцяныя і рагавыя прылады палявання.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён