Шыфр
213В000211
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VІІ ст. да н.э. - ХІІІ ст н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Рацюнкі, на ўзвышшы 10 м. Пляцоўка круглая. Датуецца кан. ІІ ст. да н.э. - ІІІ ст. н.э. і ІХ-ХІІІ стст. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, культуры ранняй штрыхаванай керамікі, балта-славянскіх плямёнаў.
Помнік выявіў у 1895 Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1956 г. Л. В. Аляксееў, даследавала ў 1978, 1979, 1981 гг. Л. У. Дучыц, у 1999 - 2007 гг. - А.А. Егарэйчанка. Былі выяўлены рэшткі драўлянай сцяны, якой было ўмацавана паселішча, рэшткі вялікіх жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены клінападобныя сякеры, таўкачы, асялкі (тачыльныя брускі) з каменю, вырабы з косці (долатцы, шпількі, праколкі, утульчаты наканечнік кап'я, гузік, 2 шпількі, упрыгожаныя арнаментам і нарэзкамі, па форме аналагічныя бронзавым шпількам VІІІ-VІІ стст. да н. э., фрагменты штрыхаваных пасудзін, формай падобных на посуд мілаградскай культуры, фрагменты керамікі з круглаватым пляскатым дном, рабрыстыя і слоікавыя пасудзіны, керамічныя прасліцы для верацён і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён