Шыфр
613В000301
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIV–XVII стст.
Апісанне
Вышыня 4-5 м. Пляцоўка авальнай формы. Гарадзiшча памерам 60х40 м, з кальцавым валам i глыбокiм ровам. За ім размешчана тэраса шыр. 10-12 м, за ёй вал - выш. да 10 м., часткова разбураны з усходу. Тут захавалася пляцоўка дыям. 7 м, дзе, магчыма, стаяла абарончая вежа. Вядома з сяр. ХІХ ст. Даследваў 72 кв.м у 1966 г. Звяруга, у 1973 г. М.А. Ткачоў, больш за 500 кв.м у 1989 г. Г.М. Сагановіч. Ніжні культурны пласт на глыбіні 1, 5 м пад нівеліраванай падсыпкай пяску і жвіру. На захадзе пляцоўкі выяўлена праслойка пажарышча з абломкамі штрыхаванай керамікі і кавалачкамі жалезнага шлаку. У верхнім культурным пласце (0,3-0,4 м) зЗнойдзена ганчарная кераміка XIV-XVII стст., кафля. Арнаментавана традыцыйным раслінным ці геаметрычным малюнкам, узорам з гербам "ружа", сцэнамі палявання, казачнымі сюжэтамі, выявамі чалавека, амура, цмока і інш.