Шыфр
613В000415
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X–XIII, XVI–XVIII стст.
Апісанне
За 0,6 км ад горада, размешчана на паўвостраве (раней востраве) воз. Мястра. Мясцовая назва Замак. Займае пагорак памерам 105х120 м, вышыня над узроўнем возера да 4 м. Вядома з канца 19 ст. Даследавалі ў 1970 і 1981 г. М.А.Ткачоў, у 1979 і 1985 гг. Я.Г.Звяруга. Датуецца 10-17 стст. Выяўлена ганчарная кераміка 11-13 стст., жалезныя вырабы, косткі дзікай і свойскай жывёлы. У 15 ст. на гарадзішчы быў закладзены замак. Стан гарадзішча здавальняючы.