Шыфр
213В000340
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Кісялі, 1 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Обаль
Датаванне
VIII - X стст.
Гарадзішча знаходзіцца на захад ад в. Кісялі, на левым беразе р. Обаль. Займае ўсходнюю частку дугападобнай выспы. Вышыня над поймай складае 25 м, даўжыня - каля 330 м. Належала балцка-славянскаму насельніцтву. Датуецца VIII-X стст.
Гарадзішча даследавалі ў 1972-75 гг. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. В.М. Ляўко. Быў выяўлены культурны пласт, знойдзены рэшткі посуду, глінянае праселка, бронзавы званочак балцкага тыпу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён