Шыфр
213В000388
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н. э. - V ст. н. э.
Гарадзішча знаходзіцца каля в. Запруддзе. Займае цэнтральную частку высокай грады і мае авальную форму. Вышыня гэтага ўзвышша над навакольнай мясцовасцю складае да 12-15 м. Датуецца ў межах канца І тыс. да н.э. – III-IV стст. н.э. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, адзначаецца нязначны уплыў носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі.
Абследаваннем помніка займаліся ў 1965 г. Л.В. Аляксееў, у 1972 г. М.А. Ткачоў, у 1981 г. Л.У. Дучыц. У 1998 г. помнік даследаваў А. М. Мядзведзеў.
Пры раскопках гарадзішча была выяўлена паглыбленая ў зямлю жылая пабудова прамавугольнай формы з выступам і слупковай частакольнай канструкцыяй сцен з цэнтральным апорным слупам. Былі знойдзены шматлікія індывідуальныя знаходкі, вырабленыя з каменя, касцей, гліны і металу, керамічныя вырабы (гаршкі прафіляванай формы).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён