Шыфр
513В000609
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, в. Крывель, 0,4 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Днепр
Датаванне
1-е тысячагоддзе н.э. Ранні жалезны век
Апісанне
Гарадзішча ранняга жалезнага веку на левым беразе р. Днепр (1,4 км) у 0,4 км на запад вёскі, у лесе, каля трыгпункта. Пляцоўка авальнай формы, памерам 34 х 56 м, вышыней над акружнай мясцовасцю 9 -10 м, мае невялікі схіл у заходнім накірунку, замацавана па перыметрукальцавым валам, вышыней 1- 2 м і ровам, глыбінёй 0,5 - 1,5 м пры шырыні 2-3 м. 3 напольнага усходняга боку маецца дадатковы падковападобны вал вышыней 12 м.