зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000624

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, в. Плешчыцы, 1 км на захад ад вёскі, урочышча Гарадок

Датаванне

Ранні жалезны век

Апісанне

Гарадзішча ранняга жалезнага веку знаходзіцца на правым беразе безыменнага ручая, на паўночны  захад ад моста цераз р. Арціслаўку, ва ўрочышчы “Гарадок”. Мясцовая назва“Царковішча”. Пляцоўка авальнай формы. З боку поля абаронена трыма падковападобнымі валамі і двума ірвамі паміж імі. З найменш умацаваных паўночнага, паўночна-усходняга і паўднёва-заходняга бакоў знаходзіцца забалочаная мясцовасць. Пляцоўка і схілы гарадзішча задзернаваны, моцна параслі дрэвамі.

Помнік вядомы з 1873 г. У 1936 г. В. Тарасенка заклаў на гарадзішчы шурф і зрабіў стратыграфію помніка. У культурным слоі былі знойдзены вугаль, попел, колатыя абпаленыя камяні і край кладкі, фрагмент гладкасценнай ляпной керамікі.

У 1978 г. помнік абследавала В. Ляўко, у 1991 г. - В.Ф. Капыцін і А. Седзін. У 2012 г. праводзілася археалагічная разведка.

Старонка