Шыфр
513В000778
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, в. Курганне, 0,4 км на захад ад вёскі, 1 км на паўднёвы захад ад в. Горы
Датаванне
1-е тыс. н.э.
Апісанне
Гарадзішча знаходзіцца ля в. Курганне, 0,4 км на захад ад вёскі, 1 км на паўднёвы захад ад в. Горы. Вядома з 1873 г.
Тэрыторыя помніка ўключае пляцоўку, вал, схілы гарадзішча; з заходняга, паўднёвага і ўсходняга бакоў абмежавана ярам, з поўначы - лініяй са знешняга боку рова. Агульная плошча помніка - 1920 кв. м. Вышыня помніка над тальвегам яра складае 6-10 м. Пляцоўка парасла дрэвамі і хмызняком.
Культурны пласт гарадзішча светла-шэрага колеру, магутнасцю 0,2-0,8 м, утрымоўвае фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі з дамешкамі жарствы, жалезныя вырабы, камяні, зубы жывёл. Падчас даследванняў была знойдзена касцяная ігла.