Шыфр
513В000779
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, аг. Леніна, 1,2 км на паўднёвы захад ад музея савецка-польскай баявой садружнасці, на правым беразе р.Людка
Датаванне
1-е тыс. н.э.
Апісанне
Гарадзішча знаходзіцца ля в. Леніна, 1,2 км на паўднёвы захад ад музея савецка-польскай баявой садружнасці, на правым беразе р. Людка. Пляцоўка трохкутнай формы, памерам 25x30 м, арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Тэрыторыя помніка ўключае пляцоўку, вал, схілы гарадзішча; з паўднёвага захаду абмежавана лініяй па знешняму боку рова. Пляцоўка парасла дрэвамі і хмызняком, пляцоўка і вал часткова парушаны рэшткамі абарончых збудаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, сучаснымі скарбашукальніцкімі ямамі.