Шыфр
513В000786
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, аг. Маслакі, на паўднёва-заходняй ускраіне аграгарадка, на левым беразе р. Бася
Датаванне
1-е тыс. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне в. Маслакі, на левым беразе р. Бася. Пляцоўка акруглай формы, мае нахіл на поўдзень, умацавана кальцавым валам. З паўночнага боку гарадзішча пашкоджана карьерам. На захадзе і поўдні тэрыторыя помніка абмежавана ярам, на ўсходзе і поўначы - па лініі са знешняга боку вала. Вышыня помніка над поплавам складае 7-8 м. Гарадзішча задзірнавана, пашкоджана гаспадарчымі пабудовамі і ямамі. Датуецца І тыс. н.э.
Помнік адкрыў у 1978 г. В.І. Шадыра. Абследавалі ў 1985 г. А.А. Седзін, у 2004 г. А.У. Коласаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён