Шыфр
513В000811
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, в. Ярцаўка, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе ручая
Датаванне
1-е тыс. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Ярцаўка, на правым беразе ручая. Пляцоўка падакруглай формы, умацавана падковападобным валам вышынёй да 0,5-2,4 м, шырынёй да 6-11 м, даўжынёй да 60 м. З паўночна-усходняга (напольнага) боку прасочваюцца рэшткі рова. Тэрыторыя помніка размешчана на мысе, уключае пляцоўку, вал, роў і схілы гарадзішча; абмежавана на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе ярам, па дне якога працякае ручай. Гарадзішча задзірнавана, парасло дрэвамі і хмызняком. На пляцоўцы і вале маюцца рэшткі абарончых збудаваннў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Помнік адкрыў у 1964 г. Л.Д. Побаль. Абследавалі ў 1985 г. В.Ф. Капыцін, у 1985 г. А.А. Седзін, у 2004 г. А.У. Коласаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён