Шыфр
513В000935
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Каробчына, 1,2 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Віхра
Датаванне
1-е тысячагоддзе н.э.
Апісанне
Гарадзішча, 1-е тысячагоддзе н.э., знаходзіцца 1,2 км на ўсход ад вёскі, 0,5 км на поўнач ад дарогі Каробчына-Парадзіна, на высокім правым беразе р.Віхра.
Пляцоўка памерам 46х17 м мае выцягнутую форму, нахіл з поўдня на поўнач. Па краі ўмацавана валам даўжынёй 30 м, вышынёй 0,5 м, з паўднёвага боку больш за 7 м, з астатніх бакоў каля 1,5 м. Паўночны, усходні і заходні краі гарадзішча вельмі стромкія, вышынёй больш за 12,5 м, абмежаваны балоцістай нізінай, дзе цякуць 2 ручаі. Густа парасло лесам.