Шыфр
513В000944
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, аг. Мазалава, 0,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Белая Натапа
Датаванне
1-е тыс. н.э. - IX–XII стст.
Апісанне
Гарадзішча размешчана 0,7 км на паўднёвы захад ад аг. Мазалава (царквы 19 ст.), 0,5 км у тым жа кірунку ад маста праз р. Белая Натапа, 0,4 км на поўдзень ад шашы Мсціслаў-Чавусы. Пляцоўка авальная ў плане, памерам 31х26 м, арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, нахілена ў паўночным напрамку, умацавана кальцавым валам па краі, вышынёй 1,7 м, серпападобным з падлогавага боку і двума невялікімі з паўднёвага захаду і паўднёвага ўсходу, вышыня якіх дасягае 0,6-0,8 м. Схілы валоў і абарончы роў густа зараслі хмызняком.