Шыфр
513В000962
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Усполле, 0,1 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Чорная Натапа
Датаванне
1-е тысячагоддзе н.э.
Гарадзішча ранняга жалезнага веку на правым беразе р. Чорная Натапа, у 0,1 км на поўдзень ад вёскі, у 1,1км паўночна-заходнее ад шашы Чавусы-Мсціслаў. Помнік размешчаны на ўзвышшы, вышынёй 4-5 м, схілы якога і пляцоўка густа параслі дрэвамі і хмызняком. Пляцоўка ў плане авальная, памерам 43х28 м, арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, з агульным нахілам з захаду на ўсход, у бок ракі. Па перыметры пляцоўка ўмацавана валам вышынёй 1,2 м пры шырыні да 6 м, з падлогавага боку 3,2 м і 8 м адпаведна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён