Шыфр
213В000192
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VII ст. да н. э. - IV ст. н. э.
Гарадзішча знаходзіцца на высокім круглым пагорку, каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі, злева (50 м) ад дарогі Браслаў-Даўгаўпілс. Мясцовая назва Замак.
Пляцоўка памерам 60x50 м. Адкрыў у канцы ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1955 г. Л.В. Аляксееў, у 1971 г. М.М. Чарняўскі, раскопкі праводзілі ў 1983 г. В.І. Шадыра, у 1995-1999 гг. А.А. Егарэйчанка. Датуецца раннім жалезным векам. Знойдзены рэчы днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі.
Да ліку важкіх знаходак трэба аднесці адкрыццё астанкаў шматкамернай хаты слуповай канструкцыі. Вельмі вялікую частку знаходак склалі абломкі глінянага посуду, шмат вырабаў з костак і каменя. Жалезныя вырабы на гарадзішчы Зазоны сустракалісь вельмі рэдка.
У пачатку ліпеня 1999 г. археалагічнай экспедыцыяй Белдзяржуніверсітэту, пад кіраўніцтвам А.А.Егарэйчанка пры даследванні гарадзішча была знойдзена 14-гранная гірка найвышэйшай захаванасці. Яна - першы выпадак адкрыцця вагаў гэтага віду ў Беларусі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён