Шыфр
213В000214
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VІІ ст. да н.э. - ІV ст. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на поўнач ад вёскі, на беразе воз. Укля, ва ўрочышчы Тарылава. Пляцоўка авальная, вышыня над наваколлем 20 м. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Датуецца VІІ ст. да н.э. - ІV ст. н.э. Археолагі мяркуюць, што ўзгоркавае гарадзішча каля в. Укля адносіцца да слабаўмацаваных паселішчаў са штучна падрэзанымі схіламі.
Помнік адкрыў у канцы ХІХ ст. Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1972 М. М. Чарняўскі, у 1976, 1980 Л. У. Дучыц, у 1990 - 1992 гг. - В.І. Шадыра, у 1992 г. - А.А. Егарэйчанка. Былі знойдзены рэшткі ляпнога посуду днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі, касцяныя праколкі, косці жывёл.
У 1990 г., пры абследванні гарадзішча, побач было выяўлена селішча. Падчас раскопак былі знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, жужаль і інш. Знойдзеныя фрагменты шурпатай, а дакладней “аблітой”, керамікі, сведчаць, што ў гэты час адбываліся культурныя змены ў жыцці мясцовага насельніцтва.
На падставе выяўленых знаходак, даследчыкі прыйшлі да высновы, што гарадзішча было заснавана ў другой палове І ст. да н.э. носьбітамі днепра-дзвінскай культуры. Потым іх змянілі носьбіты культуры шрыхаванай керамікі. За гэты час, відаць, гарадзішча два разы перабудоўвалася. Аб чым сведчыць магутная падсыпка па схілах гарадзішча.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён