Шыфр
213В000258
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
V ст да н.э. - V ст. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на левым беразе р. Дрыса, непадалёк ад дарогі. Вядома пад мясцовай назвай “Марыліна гара”. Пляцоўка авальная. На поўначы абмежавана карэнным берагам р. Дрысы, вышынёй 20–22 м, на захадзе – безназоўным ручаём, з паўднёвага і ўсходняга бакоў захаваўся роў. Сляды валоў не прасочваюцца, за выключэннем, магчыма, заходняй часткі пляцоўкі, дзе па краі маецца земляны насып вышынёй да 1 м. Тэрыторыя вакол гарадзішча моцна зарасла дрэвамі і хмызняком.
Гарадзішча каля вёскі Цясты вядома з 1873 г. Даследаваў у 1972 г. У. Ф,. Ісаенка. У 1981-1982 гг. праводзіў раскопкі В. І. Шадыра. Была знойдзена значная колькасць ляпной керамікі, фрагменты жалезных бранзалетаў, серпападобныя нажы, жалезныя рубілы, вырабы з каменю, гліны і г.д. Уздоўж краю пляцоўкі выяўлены рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў. Да рэдкіх знаходак адносяцца долатападобная жалезная прылада, посахападобныя шпількі, фрагменты пласціністых бранзалетаў, бронзавая акулярападобная падвеска.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён